У пункце пропуску «Беняконі» на беларуска-літоўскай граніцы з 25 чэрвеня змянілі схему руху транспарту. На выездзе з Беларусі аднаўляюць цэментнае пакрыццё радыеметрычных варот.
На час рамонту аўтамабілі, якія выязджаюць з краіны, накіроўваюць па паласе сустрэчнага руху — праз уязны кірунак, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
Вадзіцелям рэкамендуюць улічваць змены пры планаванні паездкі і ўважліва кіравацца ўсталяванымі паказальнікамі.
Тэрміны завяршэння рамонту пакуль не называюць — паведамяць пазней.
Нагадаем, што з 17 чэрвеня ў пункце пропуску «Беняконі» таксама аднавіліся работы па рамонце асфальтабетоннага пакрыцця. Яны павінны працягнуцца да 30 чэрвеня 2026 года.



