Установа «Баку» з’явілася на Ажэшкі, 27. Кафэ спецыялізуецца на азербайджанскай кухні – там гатуюць мяса на вуглях, люля і садж (гародніна, тушаная з мясам на патэльні).

У меню ўстановы таксама: халодныя закускі з рыбнага, мяснога і фруктовага асарці, коштам ад 11 да 28 руб. Ёсць традыцыйныя для азербайджанскай кухні супы: харчо (15 руб.), буглама з бараніны (20 руб.) і піці (20 руб.). На гарачае наведвальнікам прапануюць шашлыкі з бараніны і свініны, плоў, люля-кебаб, садж, долму і галубцы. Таксама прадаюць шаурму: класічную, сырную, мексіканскую і «прэзідэнцкую». Кошт шаурмы вар’іруецца ад 13 да 20 руб.

У сваім Instagram уладальнікі пішуць, што кафэ — “маленькі куток усходняй гасціннасці ў Гродне”. Ва ўстанове зрабілі ўпор на хатнюю атмасферу.

Кафэ працуе з 11 да 23. 

Раней на Ажэшкі, 27 працавала кафэ «Пельменная 1961». У снежні 2025 стала вядома, што бізнэс прадаюць. Уладальнік адзначаў прыбытковасць і высокі попыт, а за ўстанову прасілі 150 тыс. руб.

Чытайце таксама: У Гродне адкрыецца яшчэ адна чайхана з недарагімі абедамі