Пасля прайшоўшых дажджоў на большасці рэк Беларусі пачаў падымацца узровень вады. Рост адзначаецца ў басейнах Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі, Бярэзіны і Прыпяці, а таксама на прытоках Дняпра і Сожа. За суткі вада месцамі дадала ад 1 да 36 сантыметраў. Аднак у Нёмане яе ўсё яшчэ недастаткова для судаходства.
У Нёмане ў Гродне ўзровень вады ўпаў ніжэй за крытычную адзнаку, праз што там зараз не могуць хадзіць суды. Зараз, паводле даных гідрапоста, які знаходзіцца ў Гродне, узровень вады ў Нёмане складае 46 см над нулём поста.
Небяспечным для судаходных частак ракі лічыцца ўзровень вады ніжэй за 70 см.
Падобная сітуацыя ў Дняпры ў Магілёве і Сожы ў Крычаве, Слаўгарадзе і Гомелі.
А вось на прытоку Бярэзіны рацэ Сушанка і прытоку Прыпяці рацэ Случ узроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму: рэкі выйшлі з рэчышча на прылеглую нізкую тэрыторыю.
Тэмпература вады ў рэках зараз складае ад 14 до 22 градусаў. У азёрах і вадасховішчах вада прагрэлася да 17–20 градусаў.
Гідралагі прагназуюць, што да канца тыдня ўзровень вады на большасці рэк працягне расці з-за дажджоў. Месцамі яны будуць моцнымі, паведамляе БЕЛТА.


