Слонімчанка Аксана Саўчук трымае на сваім участку 51 сабаку – у Threads валанцёрка апублікавала паведамленне ад ЖКГ за красавік 2026 года. Асноўную суму выдаткаў – 714 руб. – склаў падатак на сабак, піша Zerkalo. 

Яшчэ 7,19 руб. Саўчук павінна аддаць за “іншыя паслугі”. У суме выходзіць 721,58 руб. «Мой падатак за слонімскіх кінутых жывёл», – рэзюмуе валанцёрка ў Threads.

Зоа-валанцёрка са Слоніма расказала пра падатак на сабак. Сума - вышэй за 700 руб
Апавяшчэнне, якое атрымала Аксана Саўчук. Фота: Threads

Падатак на сабак у Беларусі плаціцца штоквартальна і складае 14 руб., а для ўладальнікаў патэнцыйна небяспечных парод – 67 руб. З ліпеня 2026 у Беларусі зменяцца правілы падаткаабкладання для гаспадароў. Цяпер плаціць давядзецца ўладальнікам, якія не зарэгістравалі сваіх гадаванцаў.

Хто такая Аксана Саўчук?

Слонімчанка Аксана Саўчук дапамагае бяздомным сабакам – утрымлівае жывёл на сваім участку. У сакавіку 2026 года пасля скаргі суседа да Саўчук прыйшлі мясцовыя чыноўнікі – жанчына не пусціла іх на ўчастак.

Пры гэтым супрацоўнікі мясцовай ЖКГ працягваюць тэлефанаваць валанцёрцы з просьбай забраць жывёл, кінутых на вуліцах Слоніма.

У сваіх публікацыях Аксана прасіла беларусаў дапамагчы аплаціць пазыкі перад ветэрынарнымі клінікамі і падаткі на ўтрыманне хатніх жывёл.

Чытайце таксама: Зоа-валанцёрка са Слоніма ваюе з чыноўнікамі. Тыя лаюцца на яе за невыкананне правілаў, але ўсё роўна звяртаюцца па дапамогу