Рэканструкцыю гістарычнага маста плануюць завяршыць да пачатку чэрвеня – менавіта тады ў Гродне пройдзе юбілейны фестываль нацыянальных культур, паведамляе ТРК «Гродно».
Цяпер у работах задзейнічана больш за 40 спецыялістаў і дзясяткі адзінак тэхнікі. Будаўнікі працуюць вахтавым метадам па 12 гадзін – гідраізалююць і падрыхтоўваюць заснаванне пад асфальт. Да сярэдзіны траўня плануюць цалкам завяршыць маналітныя работы.
Гістарычнае аблічча маста – арку, – захаваюць. Пры рэканструкцыі выкарыстоўваюць аўтэнтычную чырвоную цэглу, захаваўшы контуры з 1913 года.
Таксама ўсталююць сучасную сістэму ачысткі ліўневых сцёкаў, каб дарожныя забруджванні не траплялі ў Юрысдыку. Павялічаць апорную здольнасць маста – дзякуючы гэтаму па ім зможа ездзіць у тым ліку цяжкая тэхніка. Раней на мосце дзейнічала абмежаванне ў 12 тон.
Тэрыторыю побач з мостам добраўпарадкуюць. Заменяць лесвіцу, якая спускаецца да ракі. Каля маста з’явіцца архітэктурнае падсвятленне.
Узімку паведамлялася, што мост адкрыюць да траўня – змены будаўнікоў доўжыліся па 16 гадзін, а старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель казаў, што працы вядуцца “практычна без перапынку”. Верагодна, скончыць будоўлю да траўня ўсё роўна не паспелі.
Чытайце таксама: Да Фестывалю нацыянальных культур у Гродне завершаць рамонт двух гарадскіх аб’ектаў



