Сетка 5G пакрывае Мінск і ўсе абласныя цэнтры, за выключэннем Гродна. Гораду патрэбна дадатковая мадэрнізацыя, завяршыць якую плануюць “у бліжэйшы час”, паведаміў намеснік міністра сувязей і інфарматызацыі Павел Ткач. 

На дадзены момант сетка 5G – апошняе (гэта значыць самае новае і хуткае) пакаленне мабільнага інтэрнэту. Для забеспячэння яе працы неабходны сучасныя тэхналогіі. Тым не менш у некаторых рэгіёнах краіны пакрыццё не дазваляе карыстацца 5G, а толькі больш старымі 4G і 3G.

Ткач кажа, што да канца 2026 года ў Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях плануюць павялічыць ёмістасці гэтых сетак. Аб падключэнні 5G у Гродне чыноўнік выказваецца больш размыта – адзначае, што “планы ёсць”. Мадэрнізацыя тэхналогій залежыць ад інвестыцыйнай дамовы.

Чыноўнік таксама адзначыў, што па сусветных рэйтынгах хуткасці інтэрнэту Беларусь займае 82 месца – гэта 90 к/біт у секунду. У гэтым жа дыяпазоне знаходзіцца Расія і дзяржава Бруней у Паўднёва-Усходняй Азіі. Сярод лідэраў па хуткасці інтэрнэту – Сінгапур, ААЭ і Ганконг. Паказчыкі гэтых краін у чатыры-пяць разоў вышэйшыя, чым у Беларусі.

Чытайце таксама: Вадаёмы ў Гродзенскай вобласці будзе абследаваць робат — вось як яго будуць выкарыстоўваць

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы