Праваахоўнікі знайшлі цела 16-гадовага гродзенца Ягора Панкратава ў лясным масіве 12 красавіка. Медыя паведамляюць, што “крымінальная прычына смерці не разглядаецца”. Журналісты Onliner.by звязаліся са сваякамі гродзенца.
Сваякі Ягора Панкратава з Масквы паведамілі, што хлопчык рос у “звычайнай сям’і”. Дзяцей выхоўваў бацька, бо маці памерла ад наступстваў інсульту тры гады таму. Іншых падрабязнасцяў сваякі пакуль не ведаюць – аб трагедыі ім стала вядома з навін.
Таксама журналісты Onliner пагаварылі з маці аднакласніка Ягора. Жанчына апісала падлетка як “спакойнага і лагоднага”.
— Ягор быў другагоднікам. Па характары быў вельмі добрым хлапчуком! Такі мяккі, добры, крыху сарамлівы падлетак. Калі ён прыйшоў у клас да майго дзіцяці, то быў даволі таварыскім, але пасля смерці мамы ў яго як быццам нешта шчоўкнула ў галаве: ён стаў больш замкнёным. Было адчуванне, што на яго проста забілі, – сказала яна.
Жанчына таксама дадала, што падлетак марыў аб тэлефоне і сабраў на яго грошы. У выніку Ягору тэлефон падарылі, а сімку так і не купілі.
Ягору Панкратаву было 16 гадоў. Вядома, што ён выйшаў з дому днём 9 красавіка – адпраўляўся ў школу. Пры сабе ў Ягора быў тэлефон, але без сімкі.
Да школы Ягор не дайшоў. Сваякі аб’явілі яго ў вышук. Пошукі скончыліся ўвечары 12 красавіка – падлетка знайшлі мёртвым.
Чытайце таксама: «Смяяліся і здымалі на тэлефон». Падлетак распавёў, як яго падвесілі за трусы ў туалеце школы




