Аб закрыцці кавярні «Крепкий черный» у Kazzarma Mall на Шчорса, 11 уладальнікі паведамілі ў Instagram. Установа закрылася 12 красавіка, адпрацаваўшы шэсць гадоў. Але хутка адкрыецца зноў – ужо ў іншым месцы.
Жыхары раёна ў каментарах сумуюць аб тым, што ў іх побач не будзе добрай кавярні. Уладальнікі адзначылі, што ім “крыху сумна”, але развітвацца з гродзенцамі яны не спяшаюцца – анансавалі хуткае адкрыццё. Праўда, не патлумачылі, дзе менавіта будзе знаходзіцца кавярня і які фармат працы для яе прадугледжаны.
У Гродне па-ранейшаму працуе другая кавярня «Крепкий белый» на Замкавай, 10.
Гэта не першы пераезд установы на новае месца. У сакавіку мінскі філіял кавярні таксама змяніў лакацыю — новае памяшканне знайшлі ў творчай прасторы М21. Адкрывалі ўстанову ў калабарацыі з брэндам адзення Mechta.
Уладальнікі сеткі «Крепкий черный и белый» прывабліваюць наведвальнікаў не толькі напоямі — для сваіх кавярняў прыдумляюць разнастайныя фарматы работы.
Так у гродзенскіх установах ладзілі ранішнія кава-рэйвы, а ў мінскай – бегабранчы. Наведвальнікі збіраліся на сумесную прабежку, пасля чаго адпраўляліся ў кавярню на позні сняданак. Таксама ўладальнікі запускалі школу-барыста — ахвотнікаў навучалі прафесійнай варцы кавы.
Чытайце таксама: На месцы «Одессы-Мамы» адкрыецца новая ўстанова – звязаная з гісторыяй горада




