Гродзенская абласная навуковая бібліятэка ўпершыню правядзе маштабную культурную падзею — «Бібліяноч-2026: СЗЛ — Супольнасць Знаўцаў Літаратуры». Гасцей чакаюць тэматычныя маршруты, сустрэчы, гульні і незвычайныя лакацыі ў розных будынках бібліятэкі. Мерапрыемства пройдзе 24 красавіка.

Для наведвальнікаў падрыхтуюць чатыры маршруты па лакацыях — аддзелах бібліятэкі. Па вуліцы Ажэшка, 17 абяцаюць «поўнае пагружэнне ў атмасферу XIX стагоддзя» і тэатралізаваную экскурсію па доме Элізы Ажэшка.

У аддзеле мастацтва на вул. Савецкая, 25 будзе выстава калекцый брошак і масак.

У галоўным корпусе бібліятэкі на вул. Карбышава, 17 гасцей чакаюць паэтычныя чытанні і сустрэчы з гродзенцамі: блогеркай Леначкай Лукашык, стылісткай Таццянай Арцыман, візажысткай Наталляй Івановай і іншымі. Таксама можна будзе згуляць у шахматы з 12-гадовай чэмпіёнкай краіны. У праграме — жывая музыка ў выкананні дуэта з Мінска «DO Art duo», які ўпершыню наведае Гродна.

Дзіцячы аддзел на вуліцы Савецкая, 25 будзе працаваць да 22.00. Тут таксама абяцаюць гульнявую праграму і актыўнасці.

Каб патрапіць на мерапрыемствы, трэба набыць білет на бібліятур.

Кошт:

  • 20 руб. — для дарослых;
  • 10 руб. — для дзяцей да 10 гадоў.

Пачатак у 18.00.

Больш падрабязная інфармацыя па тэлефонах: 71-89-41, 71-89-44.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы