Пасля адпрацоўкі па мэтавым накіраванні супрацоўніца адной з цэнтральных раённых бальніц вырашыла прадоўжыць кантракт. Аказалася, што дзяўчына не атрымала штогадовую выплату – гэтыя грошы належаць па калектыўным дагаворы, піша sb.by.
Па ўмовах калектыўнай дамовы, пры такім фармаце працаўладкавання супрацоўнікі могуць разлічваць на штогадовую выплату на працягу трох гадоў. Памер выплаты – 5 базавых велічынь (на 2026 год – 225 руб.).
Памылку выявіў прафсаюзны інспектар. Адміністрацыя бальніцы пагадзілася з яго довадамі і выплаціла медсястры 225 руб.
У прафсаюзе дадалі, што падобныя выплаты дапамагаюць “замацаваць кадры” на месцах. Асабліва важна выплачваць грошы маладым супрацоўнікам, каб іх матываваць.
Чытайце таксама: “Азотавец” захварэў на працы, але яму адмовіліся плаціць страхоўку. Ён пайшоў у суд




