У праект кафэ на вуліцы Дарвіна, які закрые выгляд з кавярні “Наша месца”, унеслі змены. Кафэ зробяць з прасторава-каркаснай сістэмы, каб будынак атрымаўся менш масіўным, піша «Гродно Плюс». Напярэдадні ў сацсетках апублікавалі відэа, як ужо збудаваныя блокі разбіраюць. Кафэ ў скверы Дарвіна адкрыецца да лета.

У эфіры канала растлумачылі, што за ўчастак змагалася чатыры прэтэндэнты — аўкцыён прайшоў восенню 2025. У выніку пераможцамі сталі Алена Люткевіч і яе муж.

Перад пачаткам будоўлі распрацавалі дызайн і архітэктурнае рашэнне будучага кафэ. Першапачаткова яго хацелі будаваць з газасілікатных блокаў, але ў выніку вырашылі выкарыстоўваць прасторава-каркасную сістэму.

Аб будаўніцтве кафэ стала вядома ў сакавіку 2026. Да з’яўлення новай установы ў скверы Дарвіна гродзенцы паставіліся па-рознаму. Справа ў тым, што ў скверы ўжо некалькі гадоў працуе іншае кафэ – “Наша месца”. Будаўніцтва яшчэ аднаго кафэ закрые від на горад.

Менавіта наяўнасць «Нашага месца» ў скверы Дарвіна і стала падставай для спрэчак сярод гараджан. Некаторыя гродзенцы палічылі, што ўладальнікі будучага кафэ зладзілі несумленную канкурэнцыю. Іншыя карыстальнікі адзначылі, што прадпрымальнікі наўпрост скралі ідэю ў “Нашага месца”.

У сваю чаргу Алена Люткевіч адзначала, што ідэя кафэ з відам на горад з’явілася ў яе ўжо даўно.

«Як толькі вось зрабілі арэлі, лавачкі паставілі. Мы часта праязджалі міма і марылі: вось тут было б добра зрабіць кавярню», — казала ў эфіры «Гродно Плюс» прадпрымальніца. 

Чытайце таксама: Якім будзе новае кафэ ў скверы Дарвіна?

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы