Будучы рэстаран назвалі “1128” – па магчымым годзе заснавання Гродна. Інфармацыя аб новай установе з’яўляецца ў сацсетках. “Гэта год, калі пачалася гісторыя Гродна. І мы хочам, каб наша кафэ стала новай кропкай прыцягнення, дзе сучасная ўтульнасць сустракаецца з вялікім мінулым”, – пішуць уладальнікі.

Шыльду на Вялікай Траецкай, 37 ужо замянілі. Мяркуючы па фота, апублікаваным у Threads карыстальнікам «Новости инсайды сплетни Гродно», ва ўстанове таксама памянялі інтэр’ер.

На месцы «Одессы-Мамы» адкрыецца новая ўстанова - звязаная з гісторыяй горада 
Фота, апублікаванае «Новости инсайды сплетни Гродно» у Threads

У будучай рэстарацыі ўжо з’явіўся Instagram. Уладальнікі прапрацоўваюць меню, выбіраюць “самую духмяную” каву і дапрацоўваюць інтэр’ер. Мяркуючы па відэа, там будуць лаканічныя колеры, цагляныя сцены і фатаграфіі старога горада.

У хуткім часе абяцаюць агучыць дату адкрыцця, а пакуль – шукаюць супрацоўнікаў: афіцыянтаў, кухараў і адміністратара.


Рэстаран «Одесса-Мама» адкрыўся летам 2022. Установа была часткай франшызы з марской тэматыкай. Там падавалі макароны па-флоцку, варэнікі і рыбу-барабульку.

Рэстаран прапрацаваў пяць гадоў, пасля чаго закрыўся у сакавіку 2026. У той жа месяц у Гродне спынілі працу яшчэ чатыры дастаткова буйныя ўстановы.

Чытайце таксама: Змянілі праект кафэ на Дарвіна, з-за якога спрачаліся гараджане

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы