У свеце працягваюць эксперыментаваць з метадамі афарбоўкі яек на Вялікдзень. У 2026 годзе моднымі сталі аліўкавыя, ружовыя, залацістыя і вясёлкавыя яйкі – даведайцеся, як іх пафарбаваць натуральнымі прадуктамі. Новыя трэнды – фарбаваць яйкі пенай і фламастарамі. Ёсць і спосабы, якія, дзякуючы прастаце, спадабаюцца дзецям.

Афарбоўка фламастарамі

Сурвэтку трэба размаляваць фламастарамі, а затым абгарнуць ёй яйка і адправіць у ваду з воцатам. Узор з сурвэткі пяройдзе на яйка з прыгожымі разводамі. Пішуць, што такі спосаб спадабаецца дзецям.

Тое ж можна зрабіць з дапамогай харчовага фарбавальніка. Абгарніце яйка ў папяровы ручнік, шпрыцом зрабіце ўзоры і дайце высахнуць – атрымаюцца “вясёлкавыя” яйкі.

@gotuyemo_v_kayf Яким способом ви фарбуєте яйця? #фарбуванняяєць #великдень #яйця #ідея #пасха ♬ 오리지널 사운드 – 투데이 뷰티팁
@yana_foodd можно красить яйца всей семьей❤️обязательно попробуйте💫 #reels #пасха #пасха2026 #пасхальныеяйца #яйцанапасху ♬ оригинальный звук – 🍒Яна| Рецепты на каждый день
@elenaagarkova_

🌈Радужные яйца на Пасху #пасха#пасхальныеяйца#идеинапасху#какпокраситьяйца#пасха2026

♬ оригинальный звук – elenaagarkova_

Афарбоўка кандурынам

Для гэтага патрэбна кропля расліннага алею і кандурын. Пакладзіце яго на папяровы ручнік і добра расцярыце яйка.

@victoria_my_home

Золотой кандурин арт WB 24724728 Пасха, яйца, пасхальный декор, украшение яиц, украшения к пасхе♬ Love Is Beautifully Painful – Ghost Duet Version – Darkrose

Аліўкавыя яйкі

У халодную падсоленую ваду апусціце сырыя яйкі. Дадайце пяць пакуначкаў гарбаты каркадэ і адну сталовую лыжку куркумы. Усё акуратна змяшайце і пастаўце на агонь. Давядзіце да кіпення і варыце яшчэ 10 хвілін. Зніміце з агню і пакіньце да поўнага астывання. Яйкі перакладзеце на папяровы ручнік і дайце ім абсохнуць. Дадаткова іх можна абцерці паталлю.

@linka_bylinka Оливковые пасхальные яйца. В холодную подсоленную воду, опустить сырые яйца. Добавить 5 пакетиков чая каркадэ и 1 столовую ложку куркумы. Всё аккуратно перемешать и поставить на огонь. Варить после кипения 10 минут. Снять с огня и оставить раствор с яйцами до полного остывания. Яйца переложить на бумажное полотенце, дать им обсохнуть. Ладонь смазать яичным белком, положить на наё поталь, быстро растереть и натереть яйцо. #пасхальныерецепты#пасха#пасхальныеидеи#пасхальныеяйца#яйцанапасху ♬ So Easy ROMANTIK. Remix – ROMANTIK.

Ружовыя яйкі

Яйкі папярэдне адварыць. 3-4 буракі натрыце на тарцы. Дадайце 2 ст. л. воцату. Вараныя яйкі выкладзеце ў буракі так, каб яны былі цалкам пакрытыя. Пакіньце на 20-30 мін. На пальчатку пакладзіце яечны бялок, пакладзіце паталь, затым яйка і “пажмякайце”. Яйкі працярыце раслінным алеем.

@blondinka_na_pp И еще один способ покраски яиц Оцените, как вам? ) яйца предварительно сварить свекла – 3-4шт уксус – 2ст.л белок яйца поталь Свеклу натереть на терке Добавить уксус Вареные яйца выложить в свеклу так, чтобы были полностью покрыты Оставить на 20-30мин На перчатку нанести яичный белок, положить поталь, затем яйцо Пожмякать )) Яйца протереть растительным маслом Готово! ) #пасха #пасхальныерецепты ♬ Намёк на нас – МОТ

Афарбоўка яек пенай для галення

Латок для яек трэба запоўніць пенай для галення. Туды ж – некалькі кропель харчовага фарбавальніка. Размяшайце і пакладзеце туды яйкі. Праз дзве гадзіны прамыйце іх праточнай вадой.

@dom_averkievs Красим яйца пеной для бритья 🙈#красимяйцакпасхе #пасха ♬ оригинальный звук – Дом Аверкиевых

Парады, як яшчэ пафарбаваць яйкі на Вялікдзень-2026

Чытайце таксама: Вербная нядзеля ў Гродне: спрэчкі з-за цэн на галінкі і добрыя справы

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы