Пасля перамогі на ток-шоў “Давай поженимся” гродзенскі прадпрымальнік Алег Тарасенка падзяліўся, як развіваюцца яго адносіны з “нявестай” з Сыктыўкара Анастасіяй. Пара апублікавала рылс у Instagram. 

Мяркуючы па роліку, Алег і Анастасія працягнулі зносіны пасля праекту. Маладыя людзі перапісваліся, а пасля – сустрэліся ўжывую. Яшчэ на праграме пара агучыла, што паесць разам дранікаў – так і адбылося, у відэа Анастасія дэгустуе страву.

Пасля Алег арганізаваў дзяўчыне дастаўку яе любімых кветак – піянавідных руж. Анастасія ўзрадавалася – сказала, што букет “мілы”, і падзякавала гродзенцу. Сам Алег у рылсе сумна глядзеў на яе фота.

Пасля гродзенская кандытарка расказала, што ўдзельніца “Давай поженимся” з Расіі замовіла сюрпрыз для Алега Тарасенкі на яго дзень нараджэння. Надпіс на торце абвяшчае “З Днём нараджэння, муж”.

Як развіваюцца адносіны блогера з Гродна з "нявестай" з "Давай поженимся"
Торт для Алега Тарасенкі. Фота: @kuzmitskaya_cake, Threads.com

Анастасія таксама прысвяціла ў Instagram некалькі пастоў перадачы “Давай поженимся”. Напрыклад, аб тым, што вядучая Ларыса Гузеева назвала яе “каракаціцай”.

Выпуск «Давай поженимся» з удзелам Алега Тарасенкі выйшаў у эфір у сакавіку 2026. Гродзенец абышоў двух прэтэндэнтаў на ролю «жаніха» – Анастасія абрала менавіта яго. Дзяўчына аддала перавагу Алегу ў тым ліку з-за падабенства іх тэмпераментаў.

Чытайце таксама: Былы муж затрыманай за махлярства блогеркі шукаў новую жонку на «Давай поженимся»

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы