У Гродне 9 траўня адзначаць канцэртам, інтэрактыўнымі пляцоўкамі, кіналекторыямі, выставай ваеннай тэхнікі і тэатральнымі пастаноўкамі. Ужо вызначыліся з хэдлайнерам – ім стане беларускі выканаўца Пётр Ялфімаў, паведамляе ТРК «Гродно».
Якой будзе святочная праграма на 9 траўня?
Дзень Перамогі ў Гродне адзначаць гарадскімі гуляннямі, у праграме:
- шэсце з партрэтамі герояў Вялікай Айчыннай вайны,
- урачысты мітынг,
- майстар-класы,
- тэматычныя пляцоўкі ад устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў горада,
- канцэрт з удзелам творчых калектываў з Гродна і Мінска,
- акцыя «Праспяваем Дзень Перамогі разам!»,
- феерверк і канцэртная праграма мінскага кавер-бэнда “Дэльтаплан”.
Хэдлайнер свята – поп-выканаўца Пётр Ялфімаў. У 2009 Ялфімаў прадставіў Беларусь на “Еўрабачанне”, заняўшы 13 месца з 18 у паўфінале.
Чытайце таксама: У 2026 годзе фестывалю LIDBEER не будзе




