Гастрабар прадаецца на вул. Максіма Горкага, 64. Там у 2023 года на месцы музычнай крамы «ШоўТайм» адкрылася ўстанова «Брудершафт». Цяпер за яго хочуць $95 000.

Прадаўцы нагадваюць, што побач з гастрабарам шмат жылых дамоў, крам і офісных будынкаў, Актыўны аўтамабільны і пешаходны трафік. А таксама – вялікая база пастаянных кліентаў.

Яго плошча – 100 кв. м. Ёсць тэраса на 40 “квадратаў”. У бары да 40 пасадачных месцаў, на тэрасе каля 20 месцаў. Арэнда каштуе 1600 – плацяць мясцоваму УЖРЭП. З гатовым бізнесам і абсталяваннем да новага ўладальніка пяройдзе каманда — два кухары і два бармэна.

Гастробар "Брудершафт". Фото: "Магазин недвижимости"
Гастрабар “Брудершафт”. Фота: “Магазин недвижимости”

У памяшканні бара зроблены новы рамонт, абсталяванне і мэбля – таксама новае. Установа арыентавана на карпаратывы, банкеты, вяселля. Ёсць як паўсядзённае меню, так і банкетнае. Вялікая разнастайнасць алкагольных напояў, плюс аўтарскія настойкі з натуральных прадуктаў. Толькі алкаголю ў бары для рэалізацыі на суму звыш 30 тысяч рублёў. Установа таксама працуе і на дастаўку.

Бізнес жыве пяць гадоў?

Пытаннем закрыцця устаноў у Гродне задаліся уладальнікі сэрвісу аглядаў ежы edarium.by:

“Переношу со старого сайта на новый обзоры. Поразительно, что за 5-7 лет почти все заведения, про которые тогда писал, закрылись. Возьмём Гродно: кофейня Атмосфера – нет, ГоуГоу пицца – нет, семейное кафе Пауза – нет, кофейня Кавалава – нет, сетевая кофейня КофеСаунд – нет, Большой Буфет – нет. Ретро-пицца, Веранда, Нестерка. А ведь все эти заведения мне советовали посетить читатели, так как им там нравилось. Что происходит…”.

У каментарах адзначаюць: 80% усяго бізнэсу не дасягае ўзросту пяці гадоў, а “выжыламу” патрэбен рэбрэндынг.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы