Жанчына выклікала таксі ў Гродне — кошт паездкі склаў 4,5 рублі. Але пасля выканання замовы кіроўца адмовіўся ўзяць грошы. У Threads пасажырка патлумачыла прычыну адмовы.
«Таксіст сказаў: “Не трэба грошыкаў”. Не было часу разбірацца, таму проста пакінула грошы. У канцы высветлілася — з мяне не хацелі браць аплату ў знак падзякі за беларускую мову», — напісала карыстальніца.
У публікацыі жанчына дадала: яна лічыць, што кожная праца павінна аплачвацца. Але ёй усё роўна было прыемна.
Чытайце таксама: У Гродне адкрылі курсы кітайскай мовы. Вось хто на іх ходзіць




