З надыходам цяпла жыхары дома №58 па вуліцы Шчорса заўважылі ў двары мноства акуркаў – іх усю зіму выкідвалі з балкона. Цяпер на газонах замест кветак красуюцца бычкі.

Некаторыя недакуркі не далятаюць да газонаў і падаюць на брылі пад’ездаў. «Такая карціна тыповая для многіх двароў», — піша «Гродзенская праўда». 

Праблема заключаецца не толькі ў брудзе. Непатушаныя бычкі могуць упасці на суседскі балкон і справакаваць узгаранне.

Жыхары аднаго з дамоў у Гродне скардзяцца на сотні цыгарэтных бычкоў у двары
Бычкі ў двары па вуліцы Шчорса. Калаж “Гродзенскай праўды”

Як змагацца з акуркамі?

Каб прыцягнуць вінаватага да адказнасці, трэба ўстанавіць яго асобу. Часта суседзі фіксуюць такія выпадкі на камеру, а потым перадаюць матэрыялы ў міліцыю.

Выкід непатушаных акуркаў – гэта парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў жылых дамах. За гэта могуць аштрафаваць на суму да 145 руб.

Чытайце таксама: Гродзенскія пенсіянеры просяць больш месца для танцаў: улады знайшлі кампраміс

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы