Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла спіс з 250 беларусаў, якіх вызвалілі 19 сакавіка ў выніку дамоўленасцей паміж Лукашэнкам і спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам. Аказалася, што як мінімум 31 былы палітвязень — жыхары Гродна і вобласці.
Гродна: вызвалілі 10 чалавек
У спісе тых, хто выйшаў на волю, ёсць былы старэйшы выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ігар Губарэвіч — яго затрымалі ў студзені 2025-га, а прызналі палітвязнем у лютым 2026 года. Губарэвіч атрымаў 2,5 года “хіміі” па артыкуле арт. 361-2 ч. 1 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).
Таксама ў спісе ёсць уладальнік этнакрамы «Цудоўня» Андрэй Несцяровіч. Гродзенца асудзілі на 1,5 года «хіміі» за ўдзел у пратэстах 2020 года па артыкуле арт. 342 ч. 1 КК (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Спіс вызваленых палітвязняў з Гродна
- Янкоўскі Уладзімір,
- Церабей Леанід,
- Цвікевіч Сяргей,
- Сіліч Станіслаў,
- Сандракула Максім,
- Несцяровіч Андрэй,
- Кануркін Віталій,
- Губарэвіч Ігар,
- Горскі Уладзіслаў,
- Голуб Дзмітрый.
Ваўкавыск: вызвалілі 7 чалавек
- Юруць Лілія,
- Шрубок Людміла,
- Цынкель Віталь,
- Ходас Ілля,
- Сезень Аляксандр,
- Краўчак Наталля,
- Дабрыновіч Ірына.
Смаргонь: вызвалілі 5 чалавек
- Навумава Рыта,
- Міраненка Вольга,
- Казлоўскі Уладзімір,
- Кашкель Святлана,
- Валюк Марэт.
Навагрудак: вызвалілі 3 чалавекі
- Хіневіч Ігар,
- Лебедзь Ірына,
- Лебедзь Аляксандр.
Ліда: вызвалілі 2 чалавек
- Генадзь Жукель,
- Эдуард Пальчыс — блогер і грамадскі дзеяч, якога 19 сакавіка дэпартавалі з Беларусі
Жыхары яшчэ якіх гарадоў Гродзенскай вобласці выйшлі на волю?
Таксама ў спісе вызваленых ёсць Наталля Васіллева з Вялікай Бераставіцы і жыхар Русоты Валерый Віскірскі. На волю выйшаў іўеўчанін Сяргей Пахомаў і жыхар вёскі Повішні Васіль Садоўскі.




