Прастора «Дзея» адкрыецца ў старадаўнім млыне XIX стагоддзя. Там плануюць ладзіць вечарыны, кінапрагляды, лекцыі, а таксама арганізаваць сквош-клуб. Пра свае планы уладальнікі распавядаюць у Threads.
Плошча новай прасторы – больш за 400 м. кв. Судзячы па сацсетках «Дзеі», там арганізуюць пляцоўкі для актыўнага адпачынку, у тым ліку паставяць сталы для настольнага тэніса. На вуліцы будзе корт для вялікага тэніса – уладальнікі хочуць першымі арганізаваць сквош-клуб у Гродне.



По теме: Дзе ў Гродне пагуляць у падэл і тэніс?
У «Дзее» плануюць праводзіць і іншыя спартовыя заняткі: ёгу, пілатэс, стрэтчынг, фітнес і «нянудны ЛФК».
Таксама будуць ладзіць культурныя мерапрыемствы. Наведвальнікам прапануюць танчыць джаз і свінг пад гук вінілавых пласцінак. Акрамя гэтага, будуць ладзіць лекцыі, майстар-класы, свопы (абмен вінтажнымі рэчамі, раслінамі, кнігамі — Hrodna.life), а таксама клубы па інтарэсах і кінапаказы.



Пакуль арганізатары не паведамляюць дакладнай даты адкрыцця прасторы – пішуць, што разбіраюцца з юрыдычнымі пытаннямі, “але нібыта застаўся толькі крок ды паўкроку”.
Чытайце таксама: У Мінску адкрылася кавярня з «гродзенскім вайбам» — да супрацоўніцтва запрасілі беларускі брэнд




