У 2025 годзе ў вобласці зарэгістравана пяць фактаў перадазіроўкі наркотыкамі. З іх тры – у Гродне, таксама іх фіксавалі ў Лідскім і Карэліцкім раёнах. Смерцяў ад перадазіроўкі не зарэгістравалі – годам раней іх было дзве. Пра сітуацыю з наркакантролем у Беларусі распавяла міліцыя.
У 2025 годзе ў вобласці распачалі дзевяць крымінальных спраў у дачыненні да сямі непаўналетніх. Усяго было зафіксавана 365 злачынстваў у сферы абароту наркотыкаў, з іх 166 злачынстваў, звязаных са збытам наркотыкаў. Спынена дзейнасць трох інтэрнэт-крам.
Сітуацыя з наркотыкамі ў Беларусі
У 2025 годзе ў бальніцы Беларусі з дыягназам «атручэнне псіхаактыўнымі рэчывамі» паступіла 328 чалавек (2024 год – 436), з іх 12 непаўналетніх (2024 год – 8). Ад атручвання ПАР памерла 26 чалавек (2024 год – 49).
Усяго ў Беларусі выявілі 3786 (-2,5%) нарказлачынстваў. Затрымалі 2190 чалавек. Непасрэдна за збыт псіхаактыўных рэчываў затрымана 705 чалавек.
На ўжываючых не заробіш
Мяркуючы па дакуменце, больш за ўсё дзяржава турбуюць грашовыя выдаткі на залежных людзей.
“Дзяржава затрачвае на супрацьдзеянне распаўсюджванню наркотыкаў, медыцынскае абслугоўванне наркаманаў значныя рэсурсы. Мы губляем эканамічна актыўнае насельніцтва. Наркаманы не вяртаюць дзяржаве выдаткаваныя на іх сродкі. Гэтым наносіцца шкода эканамічнай бяспекі”, – пішуць у ім.
Наркотыкі вязуць з Расіі
Асноўнай краінай-пастаўшчыком наркотыкаў і псіхатропаў у Беларусь па-ранейшаму з’яўляецца Расія. Усе выяўленыя ў бягучым годзе каналы маюць расійскі вектар.
Павялічыўся аб’ём псіхатропных рэчываў. Асноўны аб’ём ішоў транзітам і быў канфіскаваны на мяжы.
Чытайце таксама: “Мой хлопец памёр ад перадазіроўкі”. Як беларускі пачалі ўжываць наркотыкі – і своечасова спыніліся




