Лідчанін прыйшоў на прыём грамадзян да намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева. Там ён прапанаваў змяніць арганізацыю руху на адным з участкаў горада. Гэтую і некаторыя іншыя ідэі Караеў абяцаў разгледзець больш падрабязна.
Былы супрацоўнік ЖКГ прыйшоў з ініцыятывай змяніць арганізацыю руху на скрыжаванні вуліц Горкага і Камуністычнай. Паводле яго слоў, гэты ўчастак выклікае складанасці ў кіроўцаў. Мужчына загадзя падрыхтаваўся: прынёс схемы, фатаграфіі і свае прапановы па аптымізацыі руху.
«Рашэнні павінны прымаць спецыялісты»
Юрый Караеў адзначыў, што часам жыхары глыбока разбіраюцца ў праблеме і іх ідэі варта разглядаць. Ён узгадаў, як сам, будучы міністрам унутраных спраў, спрабаваў прапанаваць змены ў арганізацыі руху ў Мінску, але пазней пераканаўся, што падобныя рашэнні павінны прымаць спецыялісты, паведамляе Telegram-канал чыноўніка.
«Зразумеў, што не заўсёды трэба ўмешвацца ў працуючы тэлевізар, бо да гэтага ім займаліся прафесіяналы», — сказаў ён.
Пытанне вывучаць
Аднак усё ж па выніках звароту лідчаніна Караеў даў даручэнне профільным службам вывучыць прапанову. Яны выедуць на месца разам з заяўнікам і ацэняць, ці патрэбныя змены ў разметцы або працы светлафораў.
Караеў таксама адзначыў, што «актыўнасць грамадзян і характар іх пытанняў з’яўляюцца найважнейшым індыкатарам сацыяльнага самаадчування горада і дазваляюць уладзе аператыўна рэагаваць на праблемныя кропкі».




