Цэнтр працуе трэці месяц на базе філіяла №2 Дзіцячай цэнтральнай гарадской клінічнай паліклінікі. Звярнуцца па дапамогу могуць маладыя людзі ва ўзросце ад 12 гадоў да 21 года. Спецыялісты аказваюць псіхалагічную, псіхатэрапеўтычную і гінекалагічную дапамогу. Усё на ўмовах ананімнасці, піша «Гродненская правда».
Падлеткі прыходзяць да спецыялістаў з рознымі запытамі. У перыяд іспытаў часцей за ўсё іх цікавіць менавіта гэтая тэма. Сярод іншых праблем, якія хвалююць дзяцей – узаемаадносіны з аднагодкамі і бацькамі, рэпрадуктыўнае здароўе, стрэс і залежнасці.
Часцей за ўсё падлеткі звяртаюцца да спецыялістаў з адчувальнымі для іх тэмамі. Таму дапамогу ў цэнтры аказваюць на ўмовах ананімнасці – дадзеныя не перададуць ні бацькам, ні настаўнікам.
Попыт на цэнтр аказаўся высокім. Таму графік працы псіхолагаў распісаны на месяцы наперад. На аснове запытаў моладзі фарміруюць пул мерапрыемстваў, якія рэгулярна праводзяць два-тры разы на тыдзень.
У цэнтры дапамогу падлеткам аказваюць псіхолагі, урач-гінеколаг, уролаг, хірург і псіхатэрапеўт. Каардынуе працэс валеолаг – кансультант па здароваму ладу жыцця.
Куды звярнуцца падлетку за дапамогай?
У Гродне працуюць два цэнтры падтрымкі для падлеткаў, дзе гарантуюць бясплатную і ананімную дапамогу. Яшчэ адзін ёсць у Лідзе.
- Цэнтр, дружалюбны падлеткам і моладзі «Пазітыў» (вул. Даватара, 23).
- Цэнтр, дружалюбны падлеткам і моладзі “Кантакт” (вул. Гагарына, 18).
- Цэнтр, дружалюбны падлеткам і моладзі “Твой выбар” на базе Лідскай цэнтральнай бальніцы (вул. Чырвонаармейская, 20).
Таксама ЮНІСЕФ распрацаваў анлайн-платформу Talk2ok.by, гдзе беларусы ўзростам да 19 гадоў могуць атрымаць бясплатную псіхалагічную дапамогу. Пасля запаўнення заяўкі на сайце з падлеткам звяжацца псіхолаг. Гэта ананімна.
Чытайце таксама: У Гродне падлеткі здзекаваліся з аднакурсніка і трапілі пад крыміналку. Як не прапусціць, што вашае дзіця буляць у школе, і што рабіць?




