Блогер Міхаіл Драгун знаходзіцца пад вартай – яго абвінавацілі ў паклёпе і махлярстве. Яго партнёрка Яўгенія Тарасенка, якую затрымалі разам з ім і адпусцілі, расказвае ў Instagram, як падтрымлівае сувязь з хлопцам. Сустрэчы і званкі забаронены, таму пара перапісваецца праз папяровыя лісты.
Яўгенія адзначае, што шмат перапісваецца з Міхаілам. За тры месяцы ў гродзенкі «сабралася цэлая каробка лістоў», а паштовую скрыню жанчына правярае па некалькі разоў на дзень.
Напісанне ліста займае ў Яўгеніі каля трох гадзін – за гэты час дзяўчына можа спісаць да 15 старонак фарматам А4. Свае пасланні блогерка дапаўняе налепкамі з эмодзі, а таксама апырсквае старонкі духамі, якія Міхаіл падарыў ёй некалькі гадоў таму.
У адказ блогер прызнаецца, што яго “жорстка накрывае”. «Ты маеш рацыю. Пах дагэтуль. Я б усё на свеце аддаў за прысутнасць тваю побач. Ты маеш рацыю, мне тут цяжка. Цяжка ўсведамляць, што нас падзяляюць». Падпісаўся блогер так: «твой турэмны рамантык.
Спатканні Міхаілу пакуль не даюць. Лісты і перадачы можа дасылаць любы, чым Яўгенія прапануе скарыстацца гарадзенцам.
Яўгенія адказвае хейтэрам: “Тэма адносін многім цікавая”
Мяркуючы па сторысах Яўгеніі, яна сутыкаецца з крытыкай за апублічванне дэталяў свайго асабістага жыцця. Хейтэрам блогерка адказвае, што тэме адносін на адлегласці “прысвячае пару сторыс у тыдзень”. Акрамя таго гродзенка ўпэўнена, што многім тэма адносін цікавая, інакш бы “не запускалі перадачы тыпу “Дом-2″ і не здымалі б серыялы і фільмы, не спявалі б песні пра каханне”.
Таксама ў адной з сторыс Яўгенія прызнавалася, што моцна сумуе па Міхаілу. «Плачу па некалькі разоў на дзень. Усё роўна тое зносіны з ім ніхто не заменіць », – дадае яна.
Міхаіл знаходзіцца пад вартай са снежня 2025
Аператыўнікі затрымалі гродзенскіх блогераў Міхаіла Драгуна (iceedvard) і Яўгенію Тарасенку (Jennie.T) 4 лістапада. Паводле звестак МУС, яны збіралі грошы на лячэнне цяжкахворага дзіцяці, але нібыта патрацілі частку грошай на сябе.
«З 1,5 мільёна рублёў толькі 200 тысяч перадалі маці дзіцяці, 315 тысяч патрацілі на падарункі ўдзельнікам стрыму. Астатнія каля мільёна рублёў блогеры выдаткавалі на “прыгожае жыццё” – паездкі на Мальдывы і ў ААЭ, арэнду элітнага жылля, азартныя гульні і іншыя забаўкі», – паведамілі ў міліцыі.
Праз два дні міліцыя апублікавала відэа затрымання Яўгеніі Тарасенкі і яе партнёра Міхаіла Драгуна. На кадрах бачна, як сілавікі спыняюць іх аўтамабіль на вуліцы Гарнавых. У роліку паказаны і прызнанні затрыманых і іх знаёмых. Паведамлялася і пра ператрус у кватэры гродзенцаў.
Сілавікі сцвярджалі, што грошы блогеры выводзілі праз банкаўскія карты знаёмых. У відэа паказалі інтэрв’ю з двума з іх. Адзін мужчына распавёў, што праз яго рахунак прайшло каля 500 000 беларускіх рублёў.
Затрыманых гродзенскіх блогераў адпусцілі 7 лістапада пад падпіску аб нявыездзе.
Але ўжо ў снежні 2025 стала вядома, што Міхаіла затрымалі паўторна. У дачыненні да яго распачаты крымінальныя справы за махлярства ў асабліва буйным памеры і паклёп (арт. 188 КК).
Чытайце таксама: “Мільён я сабе не прысвойваў”. Затрыманы па справе аб махлярстве блогер распавёў, чаму не лічыць сябе вінаватым




