ЖКГ заключыла дагавор з факультэтам біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы – спадзяюцца, што навукоўцы дапамогуць адрэгуляваць папуляцыю чаек у горадзе, паведамляе газета «Перспектива».

Супрацоўнікі ўніверсітэта вызначылі лакацыі чаек і выпрацавалі рэкамендацыі па выцясненні птушак за межы горада. Абследавалі 14 шматпавярховых дамоў у Дзевятоўцы, Альшанцы, а таксама на праспекце Касманаўтаў.

Навукоўцы зрабілі выснову, што самымі эфектыўнымі сродкамі барацьбы будзе: уборка моху і смецця з дахаў, усталёўка загараджальных збудаванняў, закрыццё смеццевых кантэйнераў і прымяненне адпужвальнікаў.

ЖКГ скарысталася рэкамендацыямі вучоных, каб распрацаваць план на 2026 год. Ужо атрымалі дазвол на выкарыстанне ўльтрагукавых адпужвальнікаў.


Папуляцыя чаек у Гродне расце апошнія 15 год. Птушкі прыляталі з Мінска і Міжземнамор’я, дзе паспелі ўжо адаптавацца да жыцця па суседству з людзьмі. У 2024 годзе Андрэй Хмель даручыў навукоўцам разабрацца ў пытанні міграцыі чаек, а таксама паабяцаў гараджанам у хуткім часе вырашыць праблему.

Чытайце таксама: “Азот” і сметнікі – вось што вабіць чаек у Гродна. Ці шкодзяць гораду птушкі?

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы