З 13 сакавіка ў Гродне пачне працу новы філіял міжраённага рэгістрацыйнага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі. Ён размешчаны па вул. Абухава, 28 і створаны для спрашчэння рэгістрацыі транспартных сродкаў. Аднак філіял будзе абслугоўваць толькі юрыдычных асоб.
Тут можна будзе паставіць транспарт на ўлік і зняць яго з рэгістрацыі, паведамляе прэс-служба ДАІ Гродна. Таксама на тэрыторыі аддзялення ёсць пляцоўка для агляду транспарту.
Зараз у Гродне працуе адно асноўнае МРА ДАІ на вуліцы Белуша, 49. Падраздзяленне абслугоўвае Ленінскі і Кастрычніцкі раёны горада, а таксама Гродзенскі раён.
Тут выконваюць асноўныя рэгістрацыйныя і экзаменацыйныя працэдуры: праводзяць рэгістрацыю транспартных сродкаў, прымаюць экзамены ў будучых кіроўцаў і выдаюць пасведчанні кіроўцы.
Аддзел працуе з аўторка па суботу.




