Работнік “Гродна Азот” атрымаў прафесійнае захворванне, таму запатрабаваў у працадаўцы кампенсацыю. Прадпрыемства застрахавала супрацоўніка ў дзвюх кампаніях, але тыя адмовілі яму ў выплатах, піша 1prof.by. 

Тады мужчына падаў пазоў. Суд Кастрычніцкага раёна пагадзіўся з патрабаваннямі супрацоўніка “Гродна Азот”, але адна са страхавых кампаній падала апеляцыю ў вышэйстаячы суд. Ягоныя інтарэсы ў судзе прадстаўляў прававы інспектар працы мясцовага прафсаюза — ён дамогся, каб першае судовае рашэнне засталося ў сіле.

Пасля суда юрыст вывучыў механізм страхавання і падрыхтаваў заяву і поўны пакет дакументаў на выплаты ад другой страхавой кампаніі. Тая прызнала патрабаванні законнымі і выплаціла кампенсацыю. Мужчына атрымаў 19 025 руб. кампенсацыі за шкоду здароўю.

Чытайце таксама: На “Гродна Азот” загінуў працоўны. Гэта другі няшчасны выпадак за два дні

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы