У Гродне з 16 па 30 сакавіка пройдзе штогадовая прафілактычная вакцынацыя хатніх жывёл супраць шаленства. Зрабіць прышчэпку змогуць уладальнікі сабак, катоў і іншых хатніх гадаванцаў.

Прышчэпкі будуць праводзіць у ЖЭС-ах горада з 11:00 да 18:00.

Якія вакцыны будуць выкарыстоўваць

Жывёл можна прышчапіць бясплатна вакцынай «Белраб», паведамляе «Вячэрні Гродна». Калі прышчэпка робіцца ўпершыню або папярэдняя вакцынацыя пратэрмінаваная, спатрэбіцца абавязковая рэвакцынацыя праз 20–30 дзён у гарадской ветэрынарнай станцыі. Пры гэтым аплачваецца кошт шпрыца.

Таксама ўладальнікі могуць зрабіць прышчэпку імпартнай вакцынай платна.

Графік вакцынацыі сабак і катоў супраць шаленства і агляду на мікраспарыю ў ЖЭС-ах (2026 г.)
Дата№ ЖЭСАдрас правядзення
16 сакавіка1вул. Карбышава, 9
16 сакавіка2вул. Горкага, 7
17 сакавіка4вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 102а
17 сакавіка4вул. Л. Чайкінай, 49
18 сакавіка5вул. Сацыялістычная, 33
18 сакавіка6вул. Мулярская, 4
19 сакавіка7вул. Міру, 5
19 сакавіка8вул. Горкага, 26
20 сакавіка11БЛК, 40
20 сакавіка13вул. Дзяржынскага, 113а
23 сакавіка9вул. Урублеўскага, 56
23 сакавіка12пр. Кляцкова, 102
24 сакавіка14вул. Пестрака, 12
24 сакавіка15вул. Рэпіна, 9а
25 сакавіка19вул. Брыкеля, 25/2
25 сакавіка20вул. Кабяка, 2а
26 сакавіка17пр. Кляцкова, 64
26 сакавіка6вул. Шчорса, 30а
27 сакавіка15Фолюш, 15/189
27 сакавіка23вул. Цэнтральная, 4а
30 сакавіка24вул. Таўлая, 68

Дзе яшчэ можна прышчапіць гадаванца

Калі вы не паспееце ў сакавіку трапіць у свой ЖЭС, то вакцынацыю пастаянна праводзяць у рабочы час у Гродзенскай гарадской ветэрынарнай станцыі па адрасе: вуліца Карскага, 45.

Прышчэпка абавязковая

Вакцынацыя супраць шаленства з’яўляецца абавязковай для ўсіх сабак, катоў і іншых пажадлівых жывёл.

За ўхіленне ад прышчэпкі або парушэнне тэрмінаў вакцынацыі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Штраф за парушэнне правілаў утрымання жывёл можа скласці ад 1 да 15 базавых велічынь. Калі парушэнне прынесла шкоду здароўю людзей або маёмасці — ад 10 до 30 базавых велічынь. Таксама могуць прызначыць грамадскія работы або адміністрацыйны арышт.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы