На “Гродна Азот” вырашылі вынесці работнікам дысцыплінарныя спагнанні і знізіць матэрыяльнае заахвочванне. Такое рашэнне прынялі па выніках праверкі прамысловай бяспекі.

Студзеньскія праверкі стану прамысловай бяспекі на “Гродна Азот” і яго філіяле “Хімвалакно” выявілі шэраг парушэнняў. Частка з іх ліквідавалася падчас праверкі. На думку гендырэктара Ігара Ляшэнкі, гэта сведчыць аб нізкай культуры адказнасці і выканаўчасці — як персаналу, так і кіраўнікоў падраздзяленняў.

Раней стала вядома, што фактычны аб’ём інвестыцый у асноўны капітал “Гродна Азот” у 2025 годзе не дасягнуў запланаваных значэнняў. Прычына ў тым, што контрагенты пераносілі тэрміны пастаўкі абсталявання, а генпадрадчык несвоечасова зрабіў праектную дакументацыю.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы