Падтапленні зафіксавалі ў чатырох абласцях краіны, у тым ліку Гродзенскай. Усяго пацярпела 11 раёнаў, паведамляе прэс-служба МНС.
У Гродзенскай вобласці падтапіла 27 падворкаў
Больш за ўсё падтапленняў ратавальнікі фіксуюць у Гродзенскай вобласці. Затапіла восем жылых дамоў, шэсць падвалаў і 27 падворкаў.
Дзе яшчэ талая вада топіць дома?
Супрацоўнікі МНС дадаюць, што паводкі таксама зафіксаваны ў Мінскай (сем дамоў і столькі ж падворкаў), Брэсцкай (чатыры падворкі і два падвалы) і Гомельскай (адзін дом і адзін падворак) абласцях.
Рост ўзроўню вады ў рэках дасягае 28 см у суткі
Белгідрамет паведамляе, што паводкі могуць працягвацца. На Заходняй Дзвіне, Дняпры, Бярэзіне, Сожы, Прыпяці, а таксама на асобных участках Нёмана і Віліі ўсё яшчэ ляжыць лёд таўшчынёй ад 12 да 43 см.
З павышэннем тэмпературы лёд пачне таяць і павялічыць узровень вады ў рэках. Пакуль спецыялісты адзначаюць стабільны рост узроўню вады да 28 см за суткі.
Чытайце таксама: Беларусам адмяняюць туры ў Дубай з-за вайны




