Гродзенскую актывістку Валянціну Навумаву абвінавачваюць па артыкулах у саўдзеле злачынстве (ч. 1, арт. 16 КК), распальванні варожасці (ч. 3, арт. 130 КК), садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці (ч. 1 і 2, арт. 361-4 КК), паведамляе «Гарадзенская праваабарона». 

Таксама Навумаву абвінавачваюць у паклёпе ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі (ч. 2, арт. 367 КК), раней пра гэты артыкул ужо было вядома.

Гродзенскай актывістцы з партыі левых прад'явілі новыя абвінавачанні па трох артыкулах
Валянціна Навумава. Фота: hpravy.org

Навумаву затрымалі ў верасні 2025. Вядома, што яна была сябрам партыі левых «Справедливый мир». Актывістку пераследвалі і раней. У 2017 годзе яе аштрафавалі на 15 базавых велічыняў па адміністрацыйнай справе за ўдзел у акцыі «недармаедаў».

Чытайце таксама: Палітвязня Мікалая Аўтуховіча зноў адправілі на турэмны рэжым: яго вярнулі ў гродзенскую турму

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы