У вёсцы Навасёлкі Мастоўскага раёна прадаюць будынак клуба плошчай 109.5м2. Ён належыць актывісту і журналісту з Гродна Уладзіміру Хільмановічу.
Гэта аднапавярховы драўляны будынак клуба. У лот уваходзіць дашчаная веранда, дашчаная халодная прыбудова, бетонны склеп, драўляны хлеў, дашчаная прыбіральня і калодзеж. На фота бачна, што будынак руйнуецца, у яго няма вокнаў.
Яго прызначэнне – будынак “спецыялізаваны культурна-асветнага і (або) відовішчнага прызначэння”. Ён арыштаваны.
Будынак прадае “Белюрзабеспячэнне”. Аўкцыён пройдзе 19 сакавіка. Кошт стартуе ад 5040 рублёў.





Праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча ў жніўні 2024 года завочна асудзілі ў Гродзенскім абласным судзе. Па трох артыкулах яму прызначылі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 1000 базавых велічынь (40 000 рублёў). Грошы пойдуць на спагнанні па справе. Мужчына з 2021 года жыве ў Польшчы.




