У Гродне адкрылася новая крама польскага брэнда OCHNIK. Яна стала адзінай крамай сеткі ў Беларусі па-за межамі Мінска — яшчэ тры працуюць у сталіцы.
OCHNIK быў заснаваны ў 1989 годзе братамі Цэзарам і Яцэкам Охнік і спачатку спецыялізаваўся на скураным адзенні. З часам да іх далучыўся малодшы брат Марцін Охнік, які ўзначаліў кампанію і дапамог пашырыць сетку крам. Зараз у польскай сетцы працуе 102 крамы.
Кожны сезон OCHNIK выпускае новыя калекцыі куртак, паліто, дублёнак і скурагалантарэі — сумак, партфеляў, дарожных аксесуараў, футляраў, кашалькоў, пальчатак і рамнёў. Для стварэння некаторых калекцый брэнд супрацоўнічае з польскімі дызайнерамі, уключаючы Марыю Навіньскую, дуэт Папроцкі і Бжазоўскі і Віёлу Спяховіч, выпускаючы абмежаваныя серыі вырабаў.
Крама ў Гродне размешчана ў гандлёва-забаўляльным комплексе Triniti на першым паверсе.
Што па цэнах
Паводле звестак з сайта брэнда, жаночыя курткі з натуральнай скуры каштуюць ад 599 да 799 рублёў, сцёганыя курткі — 299, 329 і 378 рублёў. Ёсць мадэлі са зніжкай, напрыклад, чорная кароткая сцёганая куртка з нейлону — 287 рублёў.
Мужчынскія курткі з натуральнай скуры каштуюць 799, 899 і 959 рублёў, камізэлька — 447 рублёў. Чамаданы — ад 167 рублёў, на некаторыя зараз дзейнічаюць зніжкі. Рукзакі з поліэстэру — 195 рублёў, з натуральнай скуры — 419 рублёў. Жаночыя кашалькі — ад 65 да 183 рублёў.




