Самалётны рух каля ўсходніх межаў Польшчы абмяжуюць з 10 сакавіка да 9 чэрвеня. Зона забароны – прыкладна тры кіламетры ад зямлі. Гэта значыць, што пасажырскія лайнеры будуць лятаць па-ранейшаму, паведамляе TVN24. Пры гэтым падобныя абмежаванні на палёты дзейнічалі ва ўсходняй частцы Польшчы і раней.
Новае абмежаванне заменіць ужо дзейнае — яно набыло моц у верасні 2025. Згодна з Пастановай польскага міністра інфраструктуры, такія абмежаванні на палёты нельга ўстанавіць на тэрмін, які перавышае тры месяцы. Такім чынам, пасля заканчэння гэтага перыяду абмежаванне не падаўжаюць, а ўводзяць падобнае да яго.
Хто не зможа лятаць?
Як і раней, забарона на пералёты каля ўсходніх межаў Польшчы закране дроны і ваенныя самалёты. Дзяржаўная авіяцыя і паветраная хуткая дапамога змогуць перасякаць паветраную прастору пасля кансультацыі з Дзяжурнай аператыўнай часткай.
Чаму Польшча ўводзіць такія абмежаванні?
Абмежаванні ўводзяць для забеспячэння дзяржбяспекі краіны. Калі паветранае судна парушыць межы гэтай зоны, гэта расцэняць як парушэнне закона аб авіяцыі.
Чытайце таксама: У Беларусі ўсё яшчэ знаходзяцца літоўскія грузавікі. Перавозчыкі паскардзіліся ў Еўракамісію




