Новы транспарт – аўтобусы і тралейбусы-«гармонікі» – пусцяць па гарадскіх і прыгарадных лініях Гродна. Гэта адбудзецца ў бліжэйшы час, паведамляе «Гродна Плюс». 

Нізкапольныя і з камерамі відэаназірання: якімі будуць новыя тралейбусы

Асаблівасць новых тралейбусаў у тым, што акрамя падлучэння да кантактнай сеткі іх дадаткова абсталёўваюць батарэямі – некаторы час транспарт можа рухацца без правадоў. Функцыя карысная пры аварыях на лініі ці ўчастках, дзе сеткі яшчэ няма.

Тралейбусы нізкападлогавыя – у іх будзе зручна заходзіць з каляскамі. Для маламабільных пасажыраў у тралейбусе ёсць спецыяльныя зоны з утрымлівальнымі сістэмамі і кнопкай выкліку кіроўцы. Транспарт таксама абсталяваны камерамі відэаназірання, сістэмай абагравання, кандыцыянерамі і Wi-Fi.

Тралейбусы серыі Vitovt вырабляе холдынг “Белкамунмаш”. У залежнасці ад мадэлі транспарт умяшчае ад 102 да 160 пасажыраў. Такія электронныя тралейбусы ўжо некалькі гадоў курсіруюць па Мінску.

Аўтобусы будуць працаваць на звычайным паліве

Новыя аўтобусы пусцяць па гарадскіх і прыгарадных маршрутах Гродна. Транспарт будзе працаваць на звычайным паліве.

Чытайце таксама: Трамваі ў Гродне маглі з’явіцца раней за аўтобусы: як развіваўся гродзенскі грамадскі транспарт

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы