У Лідскім замку ладзяць экскурсіі ў цемры, каб пагрузіцца ў Сярэднявечча. Замест свечак для бяспекі наведвальнікам раздаюць светадыёдныя ліхтарыкі. Новы фармат знаёмства з экспазіцыяй Лідскага замка з’явіўся ў сярэдзіне лютага.  

Экскурсію праводзяць позна вечарам пасля захаду сонца. Экскурсавод, апрануты ў сярэднявечнае адзенне, сустракае наведвальнікаў. Пасля адбываецца знаёмства з экспазіцыяй, гісторыяй Лідскага замка і жыццём людзей сем стагоддзяў таму – усё пры святле ліхтарыкаў. З аднаго яруса вежы на другі ўдзельнікі таксама пераходзяць толькі пры святле ліхтарыкаў. 

На экскурсію могуць запісацца людзі, старэйшыя за 16 гадоў. Яе ладзяць пры папярэднім запісе для груп ад 10 да 25 чалавек, кошт аднаго білету — 30 руб. 

Чытайце таксама: “Прыемней ісці па горадзе, калі ён як мастацкая галерэя”. У Лідзе адкрылі мурал з князем Гедымінам

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы