У адным з двароў на Дзевятоўцы на дзіцячай горцы не было перакрыцця. Гэта ўсхвалявала гродзенку – яна апублікавала фота атракцыёну ў Threads. Праблема вырашылася на наступны дзень дзякуючы сацсеткам.

“Назіраю летам, як малыя круцяцца вакол гэтай горкі, але як жа гэта небяспечна”, – паскардзілася гараджанка. Наступнай раніцай жанчына дапоўніла свой пост – невядомыя ўсталявалі драўляныя перакрыцці, каб дзеці не падалі з горкі.

Гродзенка прыйшла да высновы, што публікацыі ў сацсетках больш эфектыўныя, чым звароты ў ЖКГ ці службу 115.бел. І дадала, што на яе папярэднюю пасаду аб брудзе ў Гродне звярнулі ўвагу супрацоўнікі камунальных службаў.

«Відаць, трэдс зараз стаў вельмі важным інструментам грамадскасці», – рэзюмавала гараджанка.

Чытайце таксама: У Гродне вандалы псуюць дзіцячыя пляцоўкі – выкручваюць балты і выбіваюць агароджы 

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы