Пасля суда з кітайскімі інвестарамі гасцініца “Гродна” на Паповіча перайшла ва ўласнасць горада. Будынак выставяць на аўкцыён – новы патэнцыйны інвестар ужо ёсць. Газета “Перспектыва” таксама піша, што будзе з фантанамі побач. 

Чашы фантанаў, якія абслугоўваў «Гарсвятло», давядзецца дэмантаваць, таму што абсталяванне прыйшло ў непрыдатнасць.

Патэнцыйны пакупнік – “адзін з буйных інвестараў” Гродна. Праект новага гатэля ўжо ёсць – раней яго распрацоўвала архітэктурная майстэрня «ВКЛ-праект». Пасля праект дапаўняўся і іншымі майстэрнямі. Ім прадугледжана добраўпарадкаванне прылеглай з гасцініцай тэрыторыі на коле вуліц Паповіча і Савецкіх Пагранічнікаў.

Раней гандлёва-прамысловая карпарацыя “Цюань Шэн” з кітайскай правінцыі Ганьсу, у якой цесныя сувязі з Гроднам, выкупіла гасцініцу за $3 млн. Новыя гаспадары ачысцілі падвальныя памяшканні, прыбралі паркет і бетонныя перагародкі для аб’яднання двух нумароў у адзін. Таксама кітайцы замянілі драўляныя вокны на пластыкавыя. На гэтым работы завяршыліся.

Чытайце таксама: Гасцініцу «Гродна» вернуць гораду, а ў Палацы тэкстыльшчыкаў усё ж пачнуць рэканструкцыю

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы