Дах будынка Цэнтральнага рынку ў Гродне адрамантуюць. Выканаюць комплекс аднаўленчых работ, каб ліквідаваць дэфекты і пашкоджанні.
Стан даху здавальняючы. Наяўныя дэфекты не прыводзяць да парушэння агульнай працаздольнасці канструкцый, але ў перспектыве могуць знізіць іх даўгавечнасць. Таму для ліквідацыі працёкаў і зносу выканаюць рамонт. Работы пройдуць у чэрвені.
Пры рамонце заменяць участкі ПВХ мембраны даху і ўцяпляльніка ў месцах пашкоджанняў. Таксама заменяць водапрыёмныя варонкі, аэратар без ахоўных каўпакоў і адрамантуюць электраправодку свяцілень.
Будынак Цэнтральнага рынку ў Гродне пабудавалі ў 1975 годзе. Рэканструкцыю праводзілі ў 2009 і 2017 гадах. Будынак нясе ў сабе рысы архітэктуры неафутурызму і нагадвае адначасова кітайскі храм і фантастычны касмічны карабель.



