Начальнік сувязі штаба 108 асобнага палка матэрыяльнага забеспячэння і маёр Стасевіч І.В. праходзіў службу ва Узброеных сілах. Выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы, за два гады выкраў маёмасці палка на 984 371, 95 рублёў. Пра гэта стала вядома з дакумента, які трапіў у рэдакцыю Hrodna.life.
Маёмасць мужчына выкрадаў з верасня 2022 года да красавіка 2024-га. Узбудзілі крымінальную справу па ч. 4 арт.210 КК — Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў буйным памеры. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі.
У снежні 2025 года вынеслі прысуд. Стасевіча прысудзілі да васьмі гадоў калоніі са штрафам 500 базавых велічынь (21 000 рублёў). Яго пазбавілі звання маёр.
Стасевіч пяць гадоў не мае права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.
Чытайце таксама: У Беларусі за карупцыю штогод судзяць 850 кіраўнікоў: кожнага пятага кіраўніка



