Гродзенцу Ваню Стэцэнку з міядыстрафіяй Дзюшэна ўвялі неабходны прэпарат за $2,9 млн. Навіной падзялілася мама хлопчыка ў Instagram. Дыфузію ўводзілі амаль 2,5 гадзіны.
«З 13:00 да 15:21 наш сын Іван атрымаў доўгачаканы прэпарат Элевідыс — і ўсё гэта стала магчымым толькі дзякуючы вам. Дзякуй кожнаму, хто прайшоў гэты шлях разам з намі, падтрымліваў і перажываў кожны дзень. Мы верым толькі ў лепшыя поспехі і новае, шчаслівае жыццё», — напісала мама Вані, Аляксандра.
У клініцы ёй дазволілі націснуць кнопку на апаратах, дзякуючы якім лекі пачалі паступаць хлопчыку. Калі гэта здарылася, Ваня не стрымаў слёз.
У снежні мінулага года сям’я вылецела ў Дубай. У клініцы Ваню зрабілі тэст на наяўнасць антыцелаў і правялі ўсе неабходныя абследаванні. Прэпарат заказалі ў канцы студзеня 2026 года.
Як закрылі збор?
Збор для Вані ўдалося закрыць у тым ліку за кошт грошай, якія пералічылі з рахункаў арыштаваных гродзенскіх блогераў — Яўгеніі Тарасенка і Міхаіла Драгуна. Цяпер супраць пары вядзецца крымінальная справа ў махлярстве у асабліва буйным памеры. Санкцыі артыкула прадугледжваюць да 12 гадоў пазбаўлення волі. Яўгенію і Міхаіла выпусцілі з-пад варты, але з падпіскай аб нявыездзе. Міхаіла зноў узялі пад варту – ужо паводле новай крымінальнай справы аб паклёпе.


