У Гродзенскай вобласці пачасціліся выпадкі атручэння чадным газам. Нядаўна выпадкі зафіксавалі ў Скідзелі і Лідзе пацярпелі дзеці. У Гродне ў бальніцу трапілі трое дарослых, паведамляе ТРК «Гродна». 

Адна з галоўных небяспек газу – сімптомы атручвання можна зблытаць са стомленасцю або прастудай. Таму спецыялісты Дзяржэнергагазнагляду просяць выконваць простыя правілы.

  • рэгулярна правяраць дымавыя каналы і вентыляцыю (яны не павінны абмярзаць і закаркоўвацца);
  • вентыляцыйныя рашоткі нельга заклейваць;
  • выкарыстоўваць электрамеханічныя выцяжкі ў памяшканнях з газавымі катламі – забаронена.

Таксама жыхароў просяць усталёўваць сігналізатар угарнага газу. Прыбор выяўляе небяспечную канцэнтрацыю газу і падае святло-гукавы сігнал.