Са снежня 2023 па ліпень 2025 намеснік кіраўніка Гродзенскага райвыканкама атрымліваў хабары і будаўнічыя матэрыялы. Цяпер яму пагражае да 15 гадоў турмы, паведамляе ТРК «Гродно».
Чыноўнік парушаў закон на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна. Намесніку кіраўніка плацілі грошы за тое, што ён забяспечваў бізнесменам перамогі ў закупках, а таксама ў выбары падрадных і субпадрадных арганізацый. Таксама былы намеснік кіраўніка райвыканкама браў хабары за заключэнне дагавораў на выкананне рамонтна-мантажных работ і своечасовае пералічэнне авансаў.
Абласная пракуратура перадала матэрыялы справы ў суд – чыноўніку пагражае да 15 гадоў турмы. Былы намеснік кіраўніка знаходзіцца пад вартай.
Чытайце таксама: Экс-кіраўніка Іўеўскага БРСМ будуць судзіць па «палітычным» артыкуле і запісалі ў «тэрарысты»



