Адкрытыя тэнісныя корты ўзвядуць па вуліцы Максіма Горкага, 82А ў Гродне. Там ужо пабудаваныя закрытыя корты пад надзіманым купалам. А адкрытыя збіраліся збудаваць яшчэ ў 2021 годзе.
Шукаюць фірму для кіравання будаўнічай дзейнасцю. Работы будуць ісці аж да канца 2026 года. На працы выдаткуюць 23 тыс. рублёў.
Раней меркавалі, што будоўля адкрытых тэнісных кортаў на Горкага пачнецца вясной 2021 года. Планавалася, што на вуліцы будзе два адкрытыя корты, у памяшканні чатыры корты, распавядаў Дзяніс Будкоў, дырэктар Гродзенскай СДЮШАР тэніса. Яшчэ распранальні, душавыя, санвузлы, трэнерская і адміністрацыйна-бытавы комплекс. Згодна з раскладам тут адначасова змогуць працаваць сем трэнераў.
Таксама ўжо не першы год спрабуюць ажывіць закінутыя тэнісныя корты ў Каложскім парку.
Чытайце таксама: У Гродне адкрылася новая пляцоўка для тэніса – гараджанам прапануюць і пагуляць, і зрабіць фотасесію



