Рускі дом прапаноўвае гродзенцам далучыцца да «акцыі» да Дня абаронцы Айчыны 23 лютага — прынесці сухпаек і сродкі гігіены. Пасылкі плануюць адправіць расіянам, якія ваююць супраць Украіны, піша Telegram-канал MAYDAY.TEAM.
Збіраюць чай, каву, арэхі, сухафрукты, прысмакі і хатнія загатоўкі. Таксама патрабуюцца сродкі гігіены: пена для галення, станкі, шампуні, гелі для душа і вільготныя сурвэткі. Асобна пазначылі «карысныя рэчы» – батарэйкі, інструменты, тэрмакубкі.
Рускі дом адкрыта не паведамляе, што сабранае пойдзе ўдзельнікам так званай “СВА”. Аднак на афішы – выява вайскоўца на фоне расійскага трыкалора. “Спіс цалкам супадае з тым, што збіраюць у Расіі для адпраўкі на фронт”, дадае MAYDAY.TEAM.
Чытайце таксама: Ад чаявання з баранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет


