Масленічны фестываль “Гродзенскі РазГуляй” адзначаць 28 лютага. Запланавана святочнае шэсце, некалькі гастранамічных пляцовак і асобная лакацыя для кірмашу “Казюкі”. Падрабязную праграму публікуе «Гродна Плюс».
Праграма Масленіцы
12:00—12:20 — масленічны парад карэт з вул. Сацыялістычнай да плошчы Леніна.
12:20—12:45 — адкрыццё свята на плошчы Леніна.
12:45—21:30 — канцэрт на плошчы Леніна з удзелам артыстаў з Мінска і Гродна.
13:00—19:00 — рамесніцкае свята “Казюкі” на Савецкай плошчы.
У праграме Масленіцы таксама запланавана вогненнае шоу, астравок з лазнямі, квэст, шоу асілка, спартыўныя спаборніцтвы і спаленне пудзіла.
Талісман «Казюкоў» і пляцоўкі з ежай: асаблівасці Масленіцы-2026
На Савецкай плошчы арганізуюць тэматычныя падворкі. Кожны дзень тыдня прысвецяць аднаму з прадуктаў: выпечцы, гарбаце, малочнай і мясной прадукцыі, а таксама блінам. У тым ліку можна будзе пакаштаваць капусту, квасы і закаткі.
Працаваць падворкі будуць з 12:00 да 18:00.
Для кірмашу «Казюкі» абяцаюць новы фармат. Рамеснікі размесцяцца на Савецкай вуліцы. У праграме – абрад “Прысвячэнне ў рамеснікі”, канцэрт фальклорных і народных музыкаў, а таксама выстава-кірмаш. Абяцаюць прадставіць новы талісман – бычка “Казіка”.
Хто стане хэдлайнерам?
Паведамляецца, што хэдлайнерам Масленіцы ў Гродне будзе беларускі гурт «Дразды», які выконвае песні на стыку жанраў поп і фолк.
Чытайце таксама: «Забег прыгажосці». У Гродне дзяўчаты прабягуцца ў сукенках




