Гродзенка Жана правядзе пешаходную экскурсію па Гродне — сабраныя грошы гід перадасць на лячэнне Ягору Ярмаловічу. У Threads гід запрашае далучыцца жадаючых дапамагчы Ягору.
Экскурсія адбудзецца 15 лютага. Пачатак у 11:00 на Савецкай плошчы каля сонечнага гадзінніка. Колькі каштуе экскурсія, невядома.
Ягор Ярмаловіч – адзін з пецярых дзяцей, каму збіраюць грошы на прэпарат «Элевідыс». Прэпарат ўводзяць для барацьбы з генетычным захворваннем міадыстрафія Дзюшэна, пры якой парушаецца структура гена, які адказвае ў тым ліку за работу і развіццё цягліц.
«Элевідыс» лічыцца адным з самых эфектыўных, але і дарагіх спосабаў барацьбы з міадыстрафіяй. Каб Ягор атрымаў ін’екцыю, сям’і трэба сабраць $2,9 млн.
Чытайце таксама: Вані Сцяцэнку з Гродна праз некалькі дзён увядуць прэпарат за $2,9 млн

