“Ваўкавыскі мясакамбінат” замаўляе паслугі па лакальным маніторынгу дзевяці свідравін. Яны знаходзяцца ў раёне палёў фільтрацыі, гэта значыць, ачышчальных збудаванняў сцёкавых вод, каля ўрочышча Казіныя Горы Ваўкавыскага раёна.

Што правераць:

  • узровень вады,
  • тэмпературу,
  • pH,
  • мінералізацыю вады,
  • БПК5, ХПКет (ключавыя паказчыкі забруджвання вады арганічнымі рэчывамі),
  • канцэнтрацыю ўзважаных рэчываў, амоній-іёна, азоту агульнага, фосфару агульнага, хлорыдыёна, сульфат-іёна, СПАР (сінтэтычныя павярхоўна актыўныя рэчывы).

Ад мясакамбіната да ачышчальных збудаванняў — крыху больш за кіламетр. Мясакамбінат штодня выкарыстоўвае тысячы літраў вады на 1 кг сваёй выніковай прадукцыі. Сцёкавыя вады мясакамбіната ўтрымліваюць арганічныя прымешкі, а гэта – спрыяльнае асяроддзе для небяспечных мікраарганізмаў і паразітаў. Таму добрая ачыстка вады так важная для здароўя мясцовых жыхароў. Забруджвання правяраюць раз у год у красавіку – траўні. Працы каштуюць 15 000 рублёў.