Гарадскія ўлады выйгралі справу ў эканамічным судзе – закінутую гасцініцу «Гродна» вернуць гораду. А рэканструкцыю Палаца тэкстыльшчыкаў хочуць пачаць ужо гэтым летам. Пра гэта ў прамым эфіры «Гродна Плюс» паведаміў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель.

Гасцініцу зноў выставяць на аўкцыён

Гасцініцу “Гродна” на вуліцы Паповіча купілі ў 2016 годзе інвестары з Кітая. Але праект так і не рэалізавалі.

«Навіны добрыя – пытанне дайшло да эканамічнага суда», – распавёў Андрэй Хмель. Справа вырашылася на карысць горада. Пасля этапу абскарджання, калі будуць вырашаны ўсе юрыдычныя пытанні, будынак вернуць гораду. “[Пасля гэтага] у самыя кароткія тэрміны гасцініцу выставяць на аўкцыён”, — дадаў Хмель.

Старшыня гарвыканкама дадаў, што патэнцыйныя пакупнікі ўжо ёсць. Ён упэўнены, яны не адмовяцца ад сваіх жаданняў і інвесціруюць у праект.

Палац тэкстыльшчыкаў пачнуць рэканструяваць пад ЗАГС у 2026 годзе

Хмель таксама растлумачыў, на якім этапе знаходзіцца рэканструкцыя Палаца тэкстыльшчыкаў. Паводле яго слоў, праектна-каштарысная дакументацыя ўжо распрацоўваецца.

Будаўніча-мантажныя работы плануюць пачаць летам-восенню 2026 года. Асноўны аб’ём работ правядуць унутры будынка: яго ператвораць у ЗАГС з дзвюма заламі і холам для роспісу.