Толькі за 2025 год следчыя органы распачалі 384 крымінальныя справы “экстрэмісцкай накіраванасці”, расказаў першы намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Яўген Шчарбак. З 2020 года ў суд перадалі ўжо 606 такіх крымінальных спраў.
У суды накіравалі 68 спраў у дачыненні да 71 чалавека (65 мужчын і 6 жанчын). З 2020 года ў суды перадалі ўжо 606 такіх крымінальных спраў, а 148 жыхароў вобласці знаходзяцца ў вышуку.
Таксама Яўген распавёў, што па выніках 2025 года пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала ў суд 156 заяў аб прызнанні інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкімі. Усе іх задаволілі.
Чытайце таксама: Гродзенцаў радзей ловяць за экстрэмісцкія матэрыялы. Суддзі прыйдуць да “парушальнікаў” на працу


